Дадому

0202. Ежаціна:"Адзінства".

 

Узнікае ўспрыманне адзінства. Яно пачалося з таго, што Л. сказаў, што ў яго будзе шмат працы на гэтым тыдні, і паўстала радаснае жаданне (рж) паспрабаваць узяць на сябе частку яго працы пры тым, што ў мяне нават на пераклады і інстытут не хапае часу. Я яшчэ паняцця не маю, у чым заключаецца яго праца, але ўжо няма канцэптуальнай упэўненасці ў тым, што нешта я магу рабіць, а нешта не, толькі давер рж.

Потым пачало нарастаць успрыманне, быццам час морд - гэта мой час. Узнікаюць вобразы тых морд, з кім я займаюся перакладам. Больш за ўсё Р, Л, З, далей Ж, А, - як быццам выдаляюцца, з імі гэтае ўспрыманне слабейшае, але ёсць. Быццам няма асобных людзей, а ёсць эпіцэнтр - рж у гэтым месцы, і ўсё, што здараецца/робіцца для іх рэалізацыі - адзіная істота. Калі ў іх вызваліўся час для рэалізацыі рж, гэта быццам у мяне вызваліўся час. Калі ў іх ёсць рж, гэта быццам у мяне яны ёсць, і калі ў іх ёсць АзУ - гэта ў мяне яны ёсць. Не, нават не ў мяне.

Пачало ўзнікаць успрыманне морд, з якімі я ў дадзены момант часта вырашаю бытавыя справы, як адзінай істоты. Калі ў нейкай праявы гэтай істоты (назаву так адну морду) ёсць АзУ, яно аддаецца і ў гэтым месцы.

Калі б я ацэньвала прыемнасць гэтага стану адзінства, я б ацаніла яго на 10. Але яно не экстатычнае, не суправаджаецца фізічнымі перажываннямі.

Сёння было два ўсплёска парушэння механічнай распазнавальнай свядомасці (мрс) - калі я размаўляла з Д і раптам перастала ўсведамляць, што здараецца, як інтэрпрэтаваць тое, што ўспрымаецца. Потым паступова ўспамінала інтэрпрэтацыю: "перада мной стаіць дзяўчына і кажа" і г.д. Парушэнне мрс падобна на гэтае перажыванне адзінства, можа не выпадкова яны паўсталі ў адзін дзень.

Адзінства - узмацняюцца рж, каб у Р, Л, С былі АзУ. Пры гэтым я не магу сказаць, што даследавала іх практыку і жаданне АзУ у іх месцы паўстала пасля яснасці, што мне падабаецца тое, што яны робяць. Можа быць гэта і ёсць здольнае да выжывання, устойлівае грамадства, пра якое казаў Бо - калі не адчуваць НЭ, то сумесная дзейнасць ператвараецца ў трыгер для перажывання адзінства, жадання ўсё аддаць тым, з кім я цяпер займаюся бытавой дзейнасцю, успрыманне іх часу як свайго часу, іх грошай як маіх грошайсказаў, што ад гэтага параўнання ў яго паўстала падазронасць. Лёгка магу ўявіць, што калі так апісваць адзінства, то ў тых, хто не адчувае АзУ, будзе падазронасць і не будзе рэзанансу з АзУ. Але ў гэтым месцы такое ўспрыманне грошай рэзаніруе з АзУ гэтак жа моцна, як успрыманне рж і часу).

Цікава, як гэта перажываюць іншыя морды - Р, Л, С? Калі яны не адчуваюць АзУ, то ў чым прычына таго, што ў мяне так лёгка ад усяго толькі бытавой дзейнасці ўзнікае такое яркае адзінства да тых, з кім я яе здзяйсняю?

Не, не жаданне, кабР, с і Л былі АзУ". Гэтае апісанне ізноў азначае асобы. А пры адзінстве наадварот - успрыманне асоб сціраецца. Узнікае ўспрыманне, быццам у эпіцэнтры такое моцнае жаданне, што яго можа хапіць на ўсіх, да каго ёсць адзінства. Узнікае ўпэўненасць, ні на чым не заснаваная, не разумовая, што калі б ў тых месцах была адданасць, сілы жадання ў гэтым месцы хапіла б. Не ведаю, на што. У гэтым месцы ёсць адчайнае жаданне АзУ - безадносна бытавых спраў і іншых морд. І ўзнікае ўпэўненасць, што калі б ў тых, з кім ёсць такое адзінства, была адданасць, такая ж адкрытасць, як ёсць у гэтым месцы, то адчайнага жадання АзУ хапіла б на ўсю гэтую адзіную істоту.

Не разумею, як апісаць, калі я бесперапынна выкарыстоўваю паняцці часткі і цэлага. Няма больш асобы, і нават гэтае месца - проста ўказанне. Як магчыма паказаць пальцам на акіян і сказаць, што вось у тым месцы ён асабліва бурны, але пры гэтым ясна ж, што тое месца не адгароджанае ад іншых участкаў акіяна. Ёсць успрыманне морд, як адзінай такой істоты-акіяна, а ў маім месцы цяпер асабліва моцнае жаданне АзУ. Калі ў тых месцах будзе адданасць, гэтае жаданне можа ахапіць усе месцы.