Дадому

0205. Бодхі:"Адрозненне станаў радаснай адзіноты і адданасці".

 

Найболей істотныя адрозненні станаў, калі морда адна, і калі яна знаходзіцца ў кампаніі іншых морд і адчувае адданасць да іх:

*) высокая ступень сур'ёзнасці, г.зн. ты разумееш тое, што толькі твае намаганні могуць нешта змяніць, і ніякія чырвоныя кнопкі не выратуюць без радасных і магутных намаганняў. Знаходзячыся сярод морд, гэтая сур'ёзнасць знікае і замяняецца на расплывістасць, задаволенасць, дружалюбнасць, бясконцыя сумесныя хаатычныя адцягненні.

*) калі ты адна, няма на каго рабіць уражанне. Ты проста вымушаная застацца адзін на адзін са сваім жыццём.

*) няма каму "дапамагаць", няма каго папраўляць, ніхто побач з табой не праяўляе азмрочванняў, такім чынам заклапочанасць рэзультатамі практыкі іншых не праяўляецца так моцна. Калі вакол морды, ты можаш адчуваць заклапочанасць тым - як бы лепш ім нешта растлумачыць, шкадаванне аб тым, што яны праяўляюць тыя ці іншыя азмрочванні.

*) няма каго саромецца, і цябе ніхто не зразумее няправільна, ты можаш цалкам свабона паводзіць сябе "неадэкватна" з любога пункта гледжання - напрыклад можаш замерці ў адной "недарэчнай" позе, або пачаць дэкламаваць фразу, якая рэзаніруе з АзУ, або мець любы "недарэчны”  твар падчас АзУ і г.д. Маючы зносіны з мордамі, ты можаш адчуваць заклапочанасць іх меркаваннем, асабліва калі праяўленая хваравітая дружалюбнасць.

*) ніхто да цябе не звернецца з пытаннем, і не прыйдзецца здзяйсняць намаганні перапынення зносін. Маючы зносіны з мордамі, ты можаш запасці ў такі аспект дружалюбнасці, як падтрыманне бесперапыннасці. Напрыклад, калі ўжо ты пачала слухаць пытанне ці паведамленне, ты абавязкова "павінна" даслухаць да канца, адказаць, адрэагаваць. Складана навучыцца не звяртаць увагі на морду, якая звяртаецца да цябе, калі ў дадзены момант табе не хочацца ні на каго звяртаць увагі.