Дадому

0261. Санора:"Радасныя жаданні і ўпэўненасць-500".

 

Заўважыла, што пры спараджэнні радасных жаданняў (рж) лягчэй спараджаць упэўненасць, што пражыву не менш за 500 гадоў. Гэтая ўпэўненасць узмацняецца, калі ёсць:

1. шмат рж, складзеныя спісы, праведзеная нейкая праца з гэтымі жаданнямі (напрыклад: выпісаныя АзУ, якія рэзаніруюць з гэтымі жаданнямі, разабраныя, устароненыя азмрочванні, скептыкі, страхі, суправаджаючыя жаданні + адсеяныя нярадасныя жаданні і механічныя састаўляючыя рж і да т.п.)

2. рж, інтэнсіўнасць якіх больш за 4-5.

3. устойлівыя рж, у адносінах да якіх я ўпэўненая, што рэалізую іх праз год, 10 або 100 гадоў - г.зн. няма скептыкаў, страхаў + ёсць устойлівае прадчуванне рэалізацыі гэтых жаданняў.

4. "радасныя жаданні 500". Азначэнне: рж500 - рж, якія цяпер няма магчымасці рэалізаваць, і мабыць не будзе такой магчымасці яшчэ гадоў 10-50-100-500, але ёсць прадчуванне і ўпэўненасць у тым, што гэтыя жаданні будуць рэалізаваныя. Напрыклад, рж будаваць морда-гарады, вучыць малых морд, вывучаць нейкую навуку і да т.п. Таксама можна скласці спіс такіх жаданняў і праставіць - колькі гадоў ты хочаш займацца гэтым. Так лягчэй складаць "план 500".

5. практыка ўзмацнення рж. Чым мацнейшыя рж, тым мацнейшыя АзУ - чым мацнейшае АзУ, якое суправаджае гэтае рж, тым болей устойлівае і моцнае рж. Чым больш АзУ суправаджаюць рж, тым болей яркія рж. Пажадана дамагчыся таго, каб у склад суправаджаючых радасныя жаданні АзУ (назаву іх "лоцман") уваходзіла адданасць, бо адданасць - гэта АзУ, якое ўзмацняе ўсе АзУ, спароджаныя з ёй у пары + рж амаль без намаганняў.

Азначэнне: "лоцман" - гэта сукупнасць тых АзУ, якія суправаджаюць рж. (Хачу назваць гэтыя АзУ лоцманамі, бо гэтае слова асацыюецца з рыбай-лоцманам, якая суправаджае на далёкія адлегласці караблі, акул, іншых буйных рыб).

 

У мяне ёсць яснасць, што рж - гэта тое, што дае магчымасць намнога лягчэй спараджаць жаданыя ўпэўненасці і АзУ. Калі раней, каб спарадзіць АзУ, я ўспамінала нейкія падзеі, станы, у якіх адчувала АзУ, то цяпер пачала яшчэ ўспамінаць і рж. І некаторыя рж сталі азоранымі фактарамі (АзФ) - асабліва тыя, якія маюць інтэнсіўнасць вышэйшую за 5.

 

Умовы, пры якіх лягчэй спараджаць упэўненасць 500:

*) наяўнасць рж - асабліва інтэнсіўных і ўстойлівых + вопыт рэалізацыі хаця б аднаго вельмі радаснага жадання. Рэалізацыя такіх рж рэзаніруе з фразай "і вось ТАК я магу пражыць 500 гадоў?".

*) наяўнасць рж, якія рэзаніруюць з адданасцю.

*) складанне плану 200/500 - хай вельмі прыблізнага. Можна толькі выпісаць рж, праставіць - колькі гадоў хочаш рэалізоўваць гэтае рж і іх прыярытэтнасць.

*) наяўнасць АзФ для уп-500. Гэта вельмі цікавы занятак - шукаць АзФ для такой упэўненасці. Падчас пошуку АзФ мне хацелася выконваць розныя фармальныя практыкі, накіраваныя на пошук і ўзмацненне гэтых фактараў. Напрыклад - фармальная практыка, мэтай якой было зрабіць твары старых людзей АзФ. Калі раней, калі глядзела на твары старых, узнікала НС, адчужэнне, то цяпер узнікае прадчуванне жыцця ў 500 гадоў, калі я, напрыклад, уяўляю, што вось гэтым людзям зараз 50 гадоў і яны выглядаюць вось так - як старыя, і мне таксама 50 або 150 гадоў, але выглядаю я як 17 летняя дзяўчынка.

*) любыя практыкі спараджэння, павелічэння колькасці і інтэнсіўнасці АзУ.

*) спараджэнне ўпэўненасці 15-17 (г.зн. упэўненасці ў тым, што мне зараз 15-17 гадоў) - рэзаніруе з падлеткавасцю, актыўнасцю, энергічнасцю, звярачасцю, несумяшчальнае са старэннем.

 

Яшчэ мне стала лягчэй спараджаць упэўненасць 500, калі пачала пісаць кнігі і вывучаць замежныя мовы. Дапускаю, што гэта з-за таго, што гэтыя віды дзейнасці ў мяне рэзаніруюць з бясконцым вандраваннем, насычанасцю жыцця, жаданнем вучыцца. Кнігі я не змагу хутка напісаць, буду шукаць цікавыя апісанні, інфармацыю, прыдумляць сюжэт і перапісваць усё некалькі разоў. Добра вывучыць мову таксама не атрымаецца хутка, а мне ж хочацца вучыць розныя мовы, то адпаведна і часу на гэта спатрэбіцца шмат (яшчэ спараджаю ўпэўненасць, што кожную мову, калі захочацца, я буду вучыць у той краіне, чыю мову хачу вывучыць). Курсы для малалетак, якія я пачала весці, таксама ўзмацняюць упэўненасць 500 і прадчуванне 500.